Дзейнасць

Народны суверэнітэт

Актыўныя праекты

Збіраем тое, што аб’ядноўвае беларусак і беларусаў

У праекце «Народны суверэнітэт» мы расказваем пра тое, што аб’ядноўвае беларусак і беларусаў, робіць нас адным народам. Мы верым, што будучыня Беларусі залежыць ад саміх грамадзян краіны і чым больш людзей усведамляе прыналежнасць да народа Беларусі, тым больш устойлівай будзе краіна.

У межах кампаніі мы паказваем, як беларусы і беларускі могуць праяўляць і праяўляюць народны суверэнітэт самымі рознымі спосабамі. Ад вывучэння і выкарыстання беларускай мовы ці дэманстрацыі калектыўнай антываеннай пазіцыі да падтрымкі Украіны і вывучэння гісторыі Беларусі ці распаўсюджвання беларускага кантэнту.

Народны суверэнітэт — гэта тое, што ў нас немагчыма адабраць. І калі мы верым, што мы і ёсць Беларусь, для кожнай і кожнага важна прыкладаць намаганні, каб як мага больш людзей усвядомілі, што менавіта яны з’яўляюцца крыніцай улады і залогам дабрабыту краіны. Бо толькі грамадзяне Беларусі павінны вырашаць будучыню сваёй краіны.

А што на вашу думку аб’ядноўвае беларусак ды беларусаў? Прайдзіце апытанку *Сумленных людзей.