Дзейнасць

Дарагі дэпутат!

Актыўныя праекты

Адукацыйная кампанія грамадзянскага залучэння да працэсу прыняцця мясцовых бюджэтаў

У 2018 годзе «выбралі» 18 110 мясцовых дэпутатаў. Такім чынам, у кожнага грамадзяніна ёсць свой мясцовы дэпутат — прадстаўнік інтарэсаў у мясцовым Савеце. Дэпутат можа вырашаць пытанні добраўпарадкавання, дапамагаць з жыллёвымі праблемамі, а таксама хадзіць за вас на прыёмы да чыноўнікаў.

Штогод Саветы дэпутатаў зацвярджаюць мясцовыя бюджэты — дакументы аб тым, як сабраць і выдаткаваць мільёны рублёў нашых падаткаў. Таму кампанія «Дарагі дэпутат!» дапамагае грамадзянам даведацца пра бюджэт свайго горада ці раёна і напісаць зварот дэпутату, каб ён ці яна мелі магчымасць унесці праўкі ў бюджэт з улікам інтарэсаў грамадзян.

Даведайцеся пра бюджэт вашага раёна і знайдзіце дэпутата, які ўзгадняе яго ад вашага імя, на сайце.